ПРАГРАМА КУЛІНАРНАГА СПАТКАННЯ «КАПЫЦІКІ-2016»
05–07.10.2016. Закрыты фармат. Бяруць удзел сябры таварыства «КАРАК» (Клуб аматараў рэгіянальнай аўтэнтычнай кухні) – да 12 асоб.
05.10.16 Колем кабана, разбіраем. Рыхтуем фарш для кілбас і скуноў. Вячэра са свежанінай.
06.10.16 Рэжам казла. Разбіраем. Набіваем кілбасы, скуны. Вячэра са свежанінай.
07.10.16 Мочым яблыкі ў бочцы, выціскаем сок, выганяем уласны напой.
Дзень кухні хутара «Капыцікі-2016»
Да 12.00 – падрыхтоўка да прыезду гасцей.
12.00 – 13.00 – сустрэча гасцей. Арганізацыйнае слова. Прэзентацыя страў.
13.00 – 16.00 – работа дэгустацыйных кропак:
Першыя стравы:
крупнік, грыбная поліўка, боршч
Другія стравы:
мачанка, бігас, кілбасы, кішка (наліваная), халодныя нарэзкі і інш.
12.00 – 16.00 – хутарскі кірмаш (магчымасць набыць садавіну, гародніну, вырабы з лазы, сувеніры)
На папіць:
Дэгустацыі напояў (узвары і квасы)
16.00 – 18.00 – выступленне фальклорных калектываў, узнагарода ўдзельнікаў «Капыцікаў».
Кошт кулінарнай карты – 30 руб. (дэгустацыя страў на кропках, надрукаваны спіс рэцэптаў).
Кантактная інфармацыя, рэгістрацыя і заяўка на набыццё дэгустацыйнай карты: +375 29 631-85-69, info@greenteam.by
Колькасць дэгустацыйных карт – 50 штук.
Арганізатар спатканняў: агратурыстычная сядзіба «Засьцянак Скрыплеў» і таварыства «КАРАК»
Спосаб даезду: уласны.
«Засьцянак Скрыплеў», д. 5-7. Гародзькаўскі с/с, Валожынскі р-н, Мінская вобласць.
Схема праезду – гл. на www.xytap.by
