На працягу снежня 2015 – студзеня 2016 г. супрацоўнікі і кліенты вашай турыстычнай кампаніі могуць далучыцца да гэтай дабрачыннай акцыі і паўдзельнічаць у любым зручным для вас фармаце:
Спосаб да ўдзелу № 1:
На працягу снежня 2015 г. усталяваць у офісе вашай кампаніі так званую «скрыню дабрыні», куды супрацоўнікі і кліенты могуць збіраць падарункі, пажадана з таго спісу патрэб, які вы бачыце ніжэй:
-? канцтавары (альбомы, каляровая папера, картон, гуашь, фламасцеры, алоўкі, клей ПВА ці клей-аловак, гафрыраваная папера)
-? сродкі гігіены (зубная паста, шчоткі, мыла, шампуні, пральны парашок Аўтамат, падгузнікі дзіцячыя памеры ад № 3 да № 6, падгузнікі дарослыя Seni № 6)
-? цацкі (настольныя гульні, пазлы, ракеткі для настольнага тэнісу, мячы для фітнесу)
-? шкарпэткі памеры ад 18 да 40, панчохі рост ад 122 і вышэй
-? дзіцячы абутак (і зімні, і сандалі, і кеды) памеры ад 30 і вышэй
-? прысмакі (цукеркі, печыва, вафлі, шакаладкі і г.д.).
Для перадачы сабраных падарункаў кантактаваць з вядучым спецыялістам Нацыянальнага агенцтва па турызму Марынай Пархімчык: +375 29 610-25-72.
Спосаб да ўдзелу № 2:
У крамах гандлёвай сеткі «Суседзі» г. Мінска на працягу снежня 2015 г. будуць праходзіць акцыі па збору падарункаў. Супрацоўнікі вашай турыстычнай кампаніі могуць далучыцца да іх у якасці валанцёраў. Акцыі будуць праходзіць па наступных графіках:
11 снежня – 16.00–21.00 крама «Суседзі» Даўгінаўскі тракт, 178
12 снежня – 12.00–20.00 крама «Суседзі» Даўгінаўскі тракт, 178
18 снежня – 16.00–21.00 крама «Суседзі» вул. Дуніна-Марцінкев
19 снежня – 12.00–18.00 00 крама «Суседзі» вул. Дуніна-Марцінкев
Для ўдзелу ў гэтых акцыях кантактаваць з каардынатарам сацыяльнага праекту “Ад сэрца да сэрца” – Гаравіковай Юліяй +375 29 613 05 46
Спосаб да ўдзелу № 3:
Супрацоўнікі вашай турыстычнай кампаніі могуць далучыцца да паездак у дзіцячыя дамы і шпіталі разам з валанцёрамі сацыяльнага праекта «Ад сэрца да сэрца», падчас якіх будуць праводзіцца калядныя канцэрты для дзяцей-сірот, і вы зможаце павіншаваць дзетак назбіранымі падарункамі.
Спіс дзіцячых устаноў, якія плануецца наведаць у студзені 2016 г.:
-? Рэспубліканскі дзіцячы шпіталь медыцынскай рэабілітацыі ў Астрошыцкім Гарадку
-? Чэрвенскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў
-? Школа-інтэрнат г. Рудзенска
-? Спецыялізаваны дом дзіцяці г. Слуцка
Для ўдзелу ў паездках кантактаваць з валанцёрам «Ад сэрца да сэрца» Вікторыяй Дзямідавай: +375 29 625-19-00
Давайце рабіць дабро разам!!!