ПАРАДАК ПРАЦЫ КАНФЕРЭНЦЫІ:
11.00 – 11.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;
11.30 – 14.00 – пленарнае пасяджэнне канферэнцыі;
14.00 – 14.40 – перапынак;
14.40 – 17.30 – круглы стол на тэму «Прафесійнае майстэрства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі гідаў-перакладчыкаў і экскурсаводаў на сучасным этапе ў ВНУ Беларусі. Адзіныя праграмы»;
17.30 – 18.00 – падвядзенне вынікаў, завяршэнне работы канферэнцыі.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская
Рэгламент працы: даклады і выступленні – да 15 мін.
ПЛЕНАРНАЕ ПАСЯДЖЭННЕ
(11.30 – 14.00)
Мадэратар пленарнага пасяджэння:
Прывітальнае слова старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў перакладчыкаў Мікалая Чырскага
Прывітальнае слова дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Вячаслава Віктаравіча Даніловіча
Прывітальнае слова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Прывітальнае слова старшыні Рады Беларускага фонда культуры Уладзіміра Гілепа
Прывітальнае слова ТЭУП «Беларустурыст» Наталлі Шчапалкінай
ДАКЛАДЫ І ВЫСТУПЛЕННІ
- Шлях Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў у 20 гадоў
Мікалай Чырскі – старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.
- Гісторыка-культурная спадчына Беларусі, паказ яе галоўных дасягненняў і культурных каштоўнасцей у экскурсіях
Вольга Ляўко – загадчык цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар
- Праблема самаідэнтыфікацыі беларусаў ва умовах шматвекавога ўзаемадзеяння культур і яе адлюстраванне ў музейнай і экскурсійннай дзейнасці
Сяргей Тарасаў – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры паліталогіі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва, вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска, член праўлення Беларускага камітэта па помніках і памятных мясцінах, член Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Гісторыя ВКЛ – адкрыцці, новыя ацэнкі, прыцягальныя моманты
Валянцін Голубеў – загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар
- Экскурсійна-пазнавальны турызм як важны фактар прапаганды і развіцця нацыянальнай культуры Беларусі
Таццяна Хвагіна – намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, старшыня Пінскага аддзялення БГАЭіГП
- Нарматыўнае прававое забяспячэнне экскурсійнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь
Марына Масташова – Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
- История белорусской государственности: новые подходы в методологии и историографии
Николай Смехович – заведующий центром новой и новейшей истории Беларуси Института истории НАН Беларуси, кандидат исторических наук, доцент
- Адраджэнне нацыянальнай гісторыі Беларусі і яе адлюстраванне ў экскурсіях
Сяргей Бусько – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры філасофіі і гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, экскурсавод, член Атэстацыйнай камісіі Міністэрства спорту і турызму па арганізацыі і правядзенні прафесійнай атэстацыі, па пацвярджэнні кваліфікацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў
- Прапаганда помнікаў гісторыі і культуры ў турысцкіх даведніках, СМІ і на электронных рэсурсах. Стан і праблемы
Сяргей Плыткевіч – заснавальнік краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур», сайтаў www.planetabelarus,by, www.tio.by, дырэктар міжнароднага фонда падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор», аўтар фотаальбомаў «Нечаканая Беларусь», «Планета Беларусь» і ншых выданняў.
ПЕРАПЫНАК
(14.00 – 14.40)
КРУГЛЫ СТОЛ НА ТЭМУ
«ПРАФЕСІЙНАЕ МАЙСТЭРСТВА ЭКСКУРСАВОДАЎ І ГІДАЎ-ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ»
Мадэратар пленарнага пасяджэння:
Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі гідаў-перакладчыкаў і экскурсаводаў на сучасным этапе ў ВНУ Беларусі. Адзіныя праграмы
Круглы стол вядзе намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў кандыдат геаграфічных навук, дацэнт, член Атэстацыйнай камісіі Міністэрства спорту і турызму па арганізацыі і правядзенні прафесійнай атэстацыі, па пацвярджэнні кваліфікацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Тамара Федарцова
Падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і атэстацыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў у сучасных умовах (cтан, праблемы, прапановы па ўдасканаленні)
Тамара Федарцова, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт, экскурсавод, намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, член Атэстацыйнай камісіі Міністэрства спорту і турызму па арганізацыі і правядзенні прафесійнай атэстацыі, па пацвярджэнні кваліфікацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў
Магчымасці экскурсійнай справы ў фарміраванні мэтавай групы экскурсантаў з ліку дзяцей і моладзі для экскурсійна-пазнавальнага турызму
Віталь Карнялюк, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы), экскурсавод
Міжнародны вопыт арганізацыі экскурсійнай работы. Прававое становішча экскурсаводаў, іх падрыхтоўка і кантроль за іх работай
Андрэй Дарагенскі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры правазнаўства і сацыяльна-гуманітарных дысціплін Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО», экскурсавод, гід-перакладчык
Экскурсавод як носьбіт і папулярызатар гістарычных ведаў
Іван Сацукевіч, магістр гісторыі, асістэнт кафедры эканамічнай гісторыі (Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт), экскурсавод, даследчык урбананіміі і ўрбаністыкі Беларусі.
Інавацыйныя падыходы ў экскурсійнай справе
Аляксандр Варыкіш, дырэктар фонду «Краіна замкаў»
Міфалагізацыя турыстычнай прасторы, міфалагізацыя беларускай гісторыі: карысць і шкода
Раман Абрамчук, экскурсавод, гід-перакладчык
Гістарычная аб'ектыўнасць, талерантнасць і дыферынцыраваны падыход да розных катэгорый эамежных і беларускіх турыстаў і экскурсантаў: праблемы, спорныя пытанні, канфліктныя сітуацыі і шляхі іх вырашэння
Святлана Словік, старшы выкладчык, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
Асноўныя праблемы ў рабоце экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў на сучасным этапе
Элеанора Бабук, экскурсавод
Якасць экскурсій ва ўмовах нізкай патрабавальнасці, сезоннасці і іншых асаблівасцей на сучасным этапе экскурсійнай работы
Ларыса Карагодава, гід-перакладчык, кіраўнік курсаў падрыхтоўкі гідаў-перакладчыкаў Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці, намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, член Атэстацыйнай камісіі Міністэрства спорту і турызму па арганізацыі і правядзенні прафесійнай атэстацыі, па пацвярджэнні кваліфікацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў
Павелічэнне патоку замежных турыстаў у Беларусь як фактар павышэння яе прыцягальнасці і міжнароднага аўтарытэта. Асабістае складаючае гіда-перакладчыка ва ўспрыняцці замежнымі турыстамі краіны і народа
Валянціна Ючанкова, гід-перакладчык, г. Віцебск
Фэст экскурсаводаў – значная падзея ў культурным жыцці Беларусі
Павел Каралёў, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, экскурсавод
Міжнародная сістэма он-лайн браніравання ІАТІ як механізм прасоўвання экскурсійных праграм па Беларусі на міжнародны рынак турыстычных паслуг
Таццяна Моніч, дырэктар ТАА «ІАТІ»
Кадравы аспект экскурсійна-пазнавальнага турызму Беларусі 2006—2016 гг.
Сяргей Бусько, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры філасофіі і гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, экскурсавод, член Атэстацыйнай камісіі Міністэрства спорту і турызму па арганізацыі і правядзенні прафесійнай атэстацыі, па пацвярджэнні кваліфікацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў
ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЗАВЯРШЭННЕ
РАБОТЫ КАНФЕРЭНЦЫІ
(17.30 — 18.00)
Просім да 25.10.2016 адправіць па электроннай пошце М.А. Чырскаму (micola.chyrski@tut.by) свае выступленні на канферэнцыі, адрэдагаваныя, вычытаныя і падрыхтаваныя для друку.