І сёння «Зялёная каманда» запрашае жадаючых на закрыццё воднага сезону-2016, на экасплыў па рацэ Іслачы.
Дата: 22 кастрычніка 2016 (субота)
Што ад вас патрэбна:
1. Жаданне
2. Самастойны даезд на месца старта (альбо па замове)
3. Зарэгістравацца па тэлефоне +375 29 151-01-87, Вольга, ці даслаць заяўку на e-mail: info1@greenteam.by
4. Пасля рэгістрацыі на працягу 3-х дзён зрабіць аплату за ўдзел у сплыве праз сістэму ЕРИП http://www.greenteam.by
5. Падрыхтавацца да сплыву http://greenteam.by/upl
Усім удзельнікам сплыву будуць выдадзены сертыфікаты на права абніжкі 10%, калі вы будзеце карыстацца паслугамі арганізацыі сплываў ад «Зялёнай каманды» воднага сезону 2017 года.