Беларускае свята ў Брытаніі: адкрыццё пасля рэканструкцыі Марыян-Хауза (+відэа)

Дата публикации:

Таксама ўгодкі адкрыцця Беларускай бібліятэкі ў Лондане

Як паведамляе «Наша Нiва»:

13 мая ў Лондане адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі сядзібы Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра імя святога Кірылы Тураўскага – «Марыян-Хаўза» (Marian House).

Ва ўрачыстасцях узяў удзел Яго Эмінэнцыя кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў з Рыма, ён здзейсніў абрад асвячэння. Пасля асвячэння адбыўся прыём для ўсіх прысутных ў зале цэнтра.

Беларуская каталіцкая місія была створана ў Вялікабрытаніі ў 1947 г. (кіраўнік – біскуп Часлаў Сіповіч). Беларусам у паўночным Лондане (раён Фінчлі) належаць тры дамы. Беларуская бібліятэка імя Скарыны знаходзіцца праз дарогу ад Марыян-Хауса.

Дарэчы, Скарынаўская бібліятэка была адкрыта 41 год таму – 15 мая 1971 г.



Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.