У зале абласной бібліятэкі імя Карскага
«Пешшу па Ажэшка і Савецкай», «Гісторыя гарадзенскіх плошчаў» , «Парк Жылібера і заапарк Каханоўскага» – новыя кнігі з серыі «ХронаГродна», дзе, па словах аўтара, сабрана шмат цікавых фактаў з гісторыі горада, якія да гэтага часу былі невядомыя шырокай публіцы.
Кнігі цікавыя яшчэ і тым, што ў кожнай вельмі шмат фота, якія адлюстроўваюць пасляваенны Гродна.
Як паведаміў аўтар, на гэтых кнігах серыя «ХронаГродна» не заканчваецца:
- Прэзентацыя наступных дзвюх кніг запланавана ў сакавіку. Пятая кніга ў серыі будзе пра грамадскі транспарт Гродна. Гэта гісторыя з’яўлення першых таксі, аўтобусаў, тралейбусаў, воднага транспарта, а таксама гісторыя гродзенскага аэрапорта.
Другая кніга (шостая ў серыі) – гісторыя страчаных помнікаў архітэктуры (Фара Вітаўта, палац Радзівілаў, царква Аляксандра Неўскага).
Яшчэ адну цікавую кнігу пра няздейсненыя праекты архітэктараў я запланаваў у сёмай у серыі. У ёй я распавяду чытачу пра зусім іншую Гародню, у якой мы маглі б жыць, калі б гэтыя праекты ажыццявіліся.
На прэзентацыі прысутнічала першая настаўніца, класны кіраўнік, аднакласнікі, а таксама першы чытач усіх кніг Віктара Юр’евіча – унук Данік.