https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Беларусі з’явіўся турыстычны даведнік па Палессю, з экскурсійнымі маршрутамі, якія распрацаваныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, паведамляе <a href="http://www.racyja.com/hramadstva/turystychny-davednik-pa-palessyu-dlya-lyu/"><strong>Беларускае Радыё Рацыя.</strong></a></p>

Гэтым выданнем, рэгіянальная арганізацыя інвалідаў-вазочнікаў на Піншчыне, завяршае праект па інтэграцыі інвалідаў у айчынны турызм.

Куратарка праекту Алена Макарчук, кажа, што даведнік карысны як для турыстычных фірмаў, так і для інвалідаў:

- Мы распрацавалі шэсць маршрутаў па горадзе Пінску і Пінскім раёне для наведвання іх інвалідамі. На ўсіх шасці турыстычных маршрутах будуць кавярні, аграсядзібы,сталовыя – даступныя для інвалідаў.

“Мы хочам быць на роўных з усім грамадствам”, – кажа чалец пінскай арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў Валерый Цімакін:

 - Вада камень точыць. Усё адно трэба праводзіць такія мерапрыемствы, заяўляць пра сябе ў любой сферы. Мы хочам быць нароўні з усім грамадствам. Як кажуць, інвалідамі нас робяць не нашыя фізічныя недахопы, а асяроддзе, у якім мы знаходзімся. Таму мы павінны працаваць па ўсіх накірунках.

Магчыма, гэта першы крок ва ўзаемадзеянні паміж сектарам айчыннага турызму і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

У наступным годзе плануецца працягваць інтэграцыю інвалідаў у турызм.

https://www.traditionrolex.com/8