https://www.traditionrolex.com/8
Сення, 24 верасня 2012 года, пачне работу першы з’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў пад назвай «Стан і перспектывы развіцця экскурсійнага турызму ў Беларусі». Нагадаем, што з’езд будзе працаваць на працягу сённяшняга і заўтрашняга дзён

Сення, 24 верасня 2012 года, пачне работу першы з’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў пад назвай «Стан і перспектывы развіцця экскурсійнага турызму ў Беларусі». Нагадаем, што з’езд будзе працаваць на працягу сённяшняга і заўтрашняга дзён.

У першы дзень з’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў будзе праводзіцца ў канферэнц-зале гасцініцы «Юбілейная» па адрасу пр-т Пераможцаў, 19.

У рабоце з'езду прымуць удзел экскурсаводы, гіды-перакладчыкі, выкладчыкі ВНУ, метадысты і практыкі экскурсійнай справы. Расходы, звязаныя з праездам, пражываннем, харчаваннем удзельнікаў з'езду – за кошт камандзіруючай арганізацыі.

Іншагароднія удзельнікі будуць пражываць па адрасу: Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства вучнёўскай моладзі (РЦТіК): 220131, вул. Т. Лук'яновіча, 18. Кошт на 1 чал. – 50–100 тыс. рублеў. Праехаць да месца можна на 53-м тралейбусе ад ст. метро «Няміга» да прыпынку «Вул. Лук'яновіча».

На другі дзень з’езд будзе праводзіцца на геаграфічным факультэце БДУ. Пасля афіцыйнай часткі ўдзельнікі адправяцца на экскурсію ў Музей народнай архітэктуры і побыту.

З падрабязнай праграмай з’езда вы можаце азнаёміцца ў нас на сайце.

Таксама ўсе ўдзельнікі атрымаюць анкету дэлегата 1-га з'езда экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Беларусі, дзе можна будзе выказаць сваё меркаванне наконт Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, а таксама наконт таго, што неабходна зрабіць для павышэння прэстыжу прафесіі экскурсавода (гіда-перакладчыка), пераходу экскурсійнай работы на новы якасны ўзровень, актывізацыі ўнутранага і ўязнога турызму.

https://www.traditionrolex.com/8