Як паведамляе (сюжет см. по ссылке):
Адмысловец у дарожным будаўніцтве і аматар лазні Кальмэр Якабсэн (Kalmer  Jakobsen) сканструяваў мабільную саўну з гусенічных колаў ад старога  трактара, рухавіка Ford Transit і савецкага вайсковага грузавіка.
Аўтар  незвычайнага праекту распавёў, што ідэя нарадзілася ў яго пяць гадоў  таму. Песімісты сцвярджалі, што лазня на колах абавязкова перакуліцца. «Але я быў упэўнены, што яна будзе працаваць. І гляньце: працуе!» –  усміхаецца «кіроўца».
Мабільная саўна разлічана на дзесяць  чалавек. Апрача парылкі, яна складаецца з раздзявалкі, пакою для адпачынку  і тэрасы з сядзеннем для кіроўцы. Дзякуючы рухавіку можна пад'ехаць да  возера, каб ахаладзіцца. Якабсэн выкарыстоўвае сваё вынаходніцтва не  толькі як лазню, але як аўтамабіль (ездзіць да бацькі на суседнюю ферму)  і нават аўтобус для экскурсій.
 
                        
 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
                 
                 
                