https://www.traditionrolex.com/8
<p>27 красавіка пачынаецца рэкламная кампанія Падляшскага ваяводства, накіраваная на цэлую Польшчу. Рэклама рэгіёна будзе адбывацца на адкрытых імпрэзах у найбуйнейшых гарадах краіны<strong></strong></p>

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

27 красавіка пачынаецца рэкламная кампанія Падляшскага ваяводства, накіраваная на цэлую Польшчу. Рэклама рэгіёна будзе адбывацца на адкрытых імпрэзах у найбуйнейшых гарадах краіны.

На імпрэзах можна будзе пабачыць выставу фотаграфій Томаша Тамашэўскага, выступы танцавальнага калектыва Nofiltrato і спецыяльную калекцыю адзення, інспіраваную каляровым лагатыпам ваяводства. У медыях пабачым таксама кароткія фільмы, якія пакажуць багацце і разнастайнасць Падляшскага ваяводства, гаворыць Магдалена Лужніцкая-Санчэнка з Маршалкоўскай управы.

– Мы хацелі паказаць не толькі прыроду, але і шматкультурнасць. Тое, што шматлікія культуры ў нашым ваяводстве не сутыкаюцца, а могуць суіснаваць, могуць браць ад сябе найлепшае і імкнуцца да адной мэты. Для нас вельмі важна паказаць гэту шматкультурнасць.

Мяняецца таксама лагатып афіцыйнага сайта Маршалкоўскай управы wrotapodlasia.pl. Першапачатковага бусла заменіць вядомы ўжо шматколерны зубр, якога запраектаваў беларускі мастак Лявон Тарасевіч. А ўжо ў пятніцу на агароджы варшаўскага парка Лазенкі з'явяцца здымкі Томаша Тамашэўскага, вядомага польскага фатографа. Гэта здымкі Падляшша, якія былі апублікаваныя ў часопісе National Geographic. Выставу можна будзе таксама паглядзець у Кракаве, Катавіцах ці Вроцлаве. Першыя фільмы, якія рэкламуюць Падляшша, убачым 7 мая на каналах Discovery Channel i Animal Planet.


https://www.traditionrolex.com/8