Як паведамляе «Радыё Рацыя»:
Брэст-Літоўскую крэпасць 1905–1918 гадоў можна пабачыць на аднайменнай выставе, якая адкрылася ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы.
На выставе прадстаўлены архіўныя фотаздымкі, планы і карты Брэсцкай крэпасці. Выстава, па словах намесніка дырэктара культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Дзяніса Вялічкі, – гэта праца некалькіх архіваў:
– Гэтыя архівы з Брэстчыны, на выставе прысутнічаюць экспанаты з розных часоў. На прадстаўленых фота можна ўбачыць, як змянялася Брэсцкая крэпасць да вайны і пасля яе.
Выставу ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы можна наведваць да паловы мая, пасля яе плануюць экспанаваць у Варшаве.
Наталля Герасімюк