Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29
-
+375 29 653 00 33
- +375 33 653 00 33
- +375 17 366 16 669
Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29
-
+375 29 653 00 33
- +375 33 653 00 33
- +375 17 366 16 69
Як паведамляе «
У Вільні цяпер можна замовіць экскурсію па беларускіх мясцінах. Сёння на падобнае мерапрыемства сабралася каля 70 чалавек, большасць з якіх прыехалі з Беларусі.
Экскурсію па вулках крывіцкай Мекі, як называў Вільню Максім Багдановіч, праводзіць беларускі віленчук Валянцін Стэх. Арганізаваць сённяшнюю экскурсію яму дапамагала беларуская актывістка Валерыя Чарнаморцава.
– Сабралася больш за 70 чалавек. Мы зараз каля Свята-Духавага манастыра знаходзімся. У 16 гадзін будзе экскурсія, такое ўшанаванне памяці славутых беларусаў-віленчукоў, на могілкі Росса. Праводзіць аглядную экскурсію па беларускай Вільні спадар Валянцін Стэх, віленскі беларус, які атрымаў нядаўна афіцыйнае пасведчанне экскурсавода. На могілкі Росса нас павядзе Людвіка Вітушка.
Валерыя Чарнаморцава паведаміла, што гэта першае падобнае мерапрыемства. Але плануецца, што такія экскурсіі стануць традыцыйнымі. У планах – правесці ў Вільні фэст беларускіх эксурсаводаў.
Васіль Кроква