Як паведамляе Polskie Radio S.A.:
На Чемпіянат Еўропы па футболе ў Польшчу прыедзе каля 1,5 мільёна чалавек. Сярод іх, відавочна, будуць і хуліганы. Але польская паліцыя не атрымала дадзеных пра хуліганаў з Германіі і Англіі. Спісы перадалі толькі Расія і Беларусь.
Хуліганамі лічацца асобы, якія атрымалі судовую забарону ўваходзіць на тэрыторыю стадыёнаў.
Галоўная камендатура дамовілася ў справе хуліганаў з 18 дзяржавамі, нацыянальныя зборныя якіх будуць выступаць на EURO, і з транзытнымі краінамі. Тым не менш стварыць такі спіс хуліганаў вельмі цяжка. У некаторых краінах, напрыклад у Партугаліі, забарона ўваходу на стадыён увогуле не існуе. UEFA таксама не мае такога спісу. А польскія законы накладаюць такі абавязак на паліцыю.