Як паведамляе Polskie Radio S.A:
Мытна-пашпартны кантроль узнаўляецца ў сувязі з Еўра-2012.
З сённяшняга дня па 1 ліпеня на польскіх межах, якія з'яўляюцца ўнутранымі межамі Еўрасаюза, уводзіцца памежны кантроль. Перасякаць мяжу на аўто можна будзе ў строга вызначаных месцах. У аэрапортах праверцы могуць быць падвергнутыя пасажыры, якія следуюць з краін Шэнгенскай зоны.
Міністэрства ўнутраных спраў нагадвае, што кожны іншаземец павінен мець пры сабе дакументы, якія пацвярджаюць грамадзянства, а пры неабходнасці – сапраўдную візу.
кр