Футбалісты й заўзятары, якія прыехалі на матчы ў Варшаву, масава наведваюць Музэй варшаўскага паўстаньня, сярод іх шмат ірляндцаў і швэдаў.
Сярод наведвальнікаў ёсьць асобы, якія й раней наведвалі музэй і цяпер прывялі сваіх сяброў, паведамляе
Варта падкрэсьліць, што музэй загадзя паклапаціўся пра распаўсюд інфармацыі аб сваёй дзейнасьці. Буклеты зь інфармацыяй аб дзейнасьці музэя зьявіліся ў зоне заўзятараў і пунктах турыстычнай інфармацыі.