https://www.traditionrolex.com/8
<p>Павел Белавус паведаміў, што праз сацыяльныя сеткі кіраўніцтва “Арт-сядзібы” заклікае грамадскасць правесці акцыі салідарнасці з культурніцкай пляцоўкай – перадусім даслаць кіраўніцтву прадпрыемства “Гарызонт” лісты з просьбамі адмяніць сваё рашэнне пра скасаванне арэнднай дамовы. Акрамя таго, арганізатары «Арт Сядзібы» будуць шукаць новае памяшканне</p>

Дырэктару культурнай адкрытай пляцоўкі «Арт-Сядзіба» Паўлу Белавусу загадана да 23 ліпеня вызваліць памяшканне, якое займае гэтая творчая ўстанова. Памяшканне грамадскія актывісты са снежня 2011 года арэндавалі ў сталічнага прадпрыемства «Гарызонт». І вось цяпер уласнік патрабуе вызваліць яго, паведамляе Радыё Рацыя.

- Мяне выклікалі і далі паперку, у якой было напісана, што хочуць з намі скасаваць дамову і ў нас ёсць час вызваліць памяшканне да 23 ліпеня. У той паперы напісана, што мы парушалі тэхніку бяспекі і што памяшканне не прыдатнае для правядзення розных імпрэз, сустрэч з творчымі асобамі, дзеячамі культуры і грамадскімі актывістамі.

Павел Белавус паведаміў, што праз сацыяльныя сеткі кіраўніцтва «Арт-сядзібы» заклікае грамадскасць правесці акцыі салідарнасці з культурніцкай пляцоўкай – перадусім даслаць кіраўніцтву прадпрыемства «Гарызонт» лісты з просьбамі адмяніць сваё рашэнне пра скасаванне арэнднай дамовы. Акрамя таго, арганізатары «Арт Сядзібы» будуць шукаць новае памяшканне.


https://www.traditionrolex.com/8