https://www.traditionrolex.com/8
<p>61 мільён злотых атрымае Падляшскае ваяводства на рэканструкцыю памежнага пераходу Палоўцы-Пясчатка. Сродкі паходзяць з польска-швейцарскай праграмы супрацоўніцтва. За гэтыя грошы зроблены будуць будынкі мытна-пашпартнага кантролю і восем каналаў адпраўкі пасажыраў. Мытнікі набудуць таксама абсталяванне, патрэбнае для працы, між іншым - рэнтген для грузавікоў</p>

61 мільён злотых атрымае Падляшскае ваяводства на рэканструкцыю памежнага пераходу Палоўцы-Пясчатка. Сродкі паходзяць з польска-швейцарскай праграмы супрацоўніцтва. За гэтыя грошы зроблены будуць будынкі мытна-пашпартнага кантролю і восем каналаў адпраўкі пасажыраў. Мытнікі набудуць таксама абсталяванне, патрэбнае для працы, між іншым - рэнтген для грузавікоў. 

Як адзначыў войт гміны Чаромха Ежы Шыкула, разбудова памежнага пераходу Палоўцы-Пяшчатка мае таксама вялікае значэнне для жыхароў гміны:

- Мясцовыя жыхары чакаюць з нецярпеннем, бо, відавочна, з'явяцца новыя працоўныя месцы. З'явяцца крамы, ларкі, жыллё, гатэлі. Спадзяемся, што будзе развівацца і прыватная ініцыятыва, звязаная з прыгранічным гандлем.

administracja1

Першыя грузавікі праедуць праз польска-беларускі памежны пераход у другой палове 2013 года. Зараз могуць тут перасякаць мяжу толькі легкавыя машыны. Пасля мадэрнізацыі памежнікі будуць адпраўляць каля двохсот грузавікоў, двух тысяч легкавых машын і пяцьдзясят аўтобусаў у суткі. Перасякаць мяжу ў гэтым месцы змогуць таксама пешаходы. Да гэтага часу пераход Палоўцы-Пяшчатка быў двухбаковым. Маглі праязджаць тут толькі беларусы і палякі. У 2014 годзе пераход будзе прыстасаваны да адпраўлення грамадзянаў усіх краін, паведамляе Радыё Рацыя.

https://www.traditionrolex.com/8