https://www.traditionrolex.com/8
<div class="bLead"><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">296 пар пабілі сусьветны рэкорд. Іх учынак увойдзе ў Кнігу рэкордаў Гінэса</span></div>

На Галоўным рынку Кракава 296 пар адначасова таньчылі кракавяк. Учынак аматараў танцаў увойдзе ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

У імпрэзе ўдзельнічалі танцавальныя гурты, турысты й звычайныя жыхары старадаўняй польскай сталіцы. Перад супольным танцам адбыліся кароткія майстар-клясы.

Ініцыятарам акцыі выступіў Моладзевы цэнтар у Кракаве. Супольным кракавякам ён вырашыў адзначыць сваё 60-годзьдзе.

Дарэчы, апрача польскіх танцавальных калектываў, кракавяк таньчылі гурты з Латвіі, Макэдоніі й Турцыі, паведамляе Polskie Radio S.A.

https://www.traditionrolex.com/8