https://www.traditionrolex.com/8
<p>Для моладзі, якая на час канікулаў нікуды не выязджае, яны падрыхтавалі розныя цікавыя прапановы правядзення вольнага часу</p>

Беластоцкія музеі і культурныя цэнтры запрашаюць дзяцей правесці актыўныя канікулы ў горадзе. Для моладзі, якая на час канікулаў нікуды не выязджае, яны падрыхтавалі розныя цікавыя прапановы правядзення вольнага часу, паведамляе Радыё Рацыя.

Беластоцкі Музей вёскі ладзіць “Нядзельныя сустрэчы ў скансэне”, тут дзеці і іх бацькі могуць навучыцца вырабляць васкавыя свечкі ці ткаць дываны з абрэзак. Цэнтр імя Людвіка Заменгофа запрашае на майстар-класы па вырабу старадаўніх цацак. Гістарычны музей штодзень будзе праводзіць сустрэчы пад назвай “Мяшчанскі пікнік”. Падчас сустрэчы дзеці пабачаць як гуляліся дзеці на пачатку дваццатага стагоддзя, кажа Яанна Янушкевічз Гістарычнага музею:

- Будзем працаваць з дзецьмі, з моладдзю ў двары нашага музею. Там мы пакажам, як ў 20-30-ыя гады дзевятнаццатага стагоддзя ў Беластоку праводзілі вольны час сем’і, дзеці, моладзь. Запрапануем ім розныя гульні, забавы, пакажам ім фотаздымкі, паразмаўляем, падыскутуем. Дзеці таксама змогуць паспрабаваць розныя пачастункі, якія былі папулярнымі ў тыя часы.

Падрабязную інфармацыю аб усіх мерапрыемствах, якія запланаваныя беластоцкімі музеямі і цэнтрамі культуры можна знайсці на інтэрнэт-сайтах гэтых устаноў. Як адзначаюць супрацоўнікі, заняткі карыстаюцца вялікай папулярнасцю.

 

https://www.traditionrolex.com/8