У горадзе Познань на захадзе Польшчы ўстаноўлены два сучасныя поўнасьцю аўтаматызаваныя туалеты. Каб скарыстацца паслугамі туалета ХХІ стагодзьдзя, хопіць 1 злоты 50 грошаў (гэта каля 50 амэрыканскіх цэнтаў).
Аўтамат выдае 15 лісьцікаў туалетнай паперы, а калі кліент выйдзе з прыбіральны, яна аўтаматычна мыецца й дэзінфэкуецца.
Аднак ёсьць пэўная праблема. Калі кліент заходзіць у туалет, адразу ж уключаецца гадзіньнік, які адлічвае 15 хвілін – столькі даецца часу на аднаразовы ўваход. Прычым за адным разам укінуць больш манэт, чым на 15 хвілін, нельга, паведамляе
Такім чынам, калі ў некага зьявіліся страўнікавыя праблемы й прымушаны правесьці ў прыбіральні больш часу, будзе вымушаны перарваць працэс, выйсьці й зноў укінуць манэты.
У адваротным выпадку дзьверы прыбіральні аўтаматычна й шырока адчыняюцца, што дарэчы, здарылася ў некалькіх кліентаў.