https://www.traditionrolex.com/8
<p><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">Прадстаўнікі польскіх прафсаюзаў заклікаюць да памяркоўнасці падчас прыватызацыі санаторыяў</span></p>

Як  паведамляе Polskie Radio S.A.:

Прадстаўнікі польскіх прафсаюзаў заклікаюць да памяркоўнасці падчас прыватызацыі санаторыяў.

Урад хоча прадаць санаторныя ўстановы ў Калабжэгу, Цехацінку, Буска-Здруі, Лёндку-Длугаполі, Рыманове-Здруі і Свінавуйсці.

Адзіны дзяржаўны санаторый застанецца ў Крыніцы. Прафсаюзныя актывісты непакояцца, што прыватызацыя санаторыяў абмяжуе доступ пацыентаў да рэабілітацыйных паслуг. Акрамя таго, санаторыі, якія выстаўляюцца на продаж, маюць крыніцы мінеральных вод, салянкі ці гразі, якія новыя ўладальнікі могуць ліквідаваць у выпадку нерэнтабельнасці. На дадатак цэны могуць аказацца настолькі высокія, што Нацыянальны фонд здароўя не купіць пуцёвак для пацыентаў.

Урад супакойвае, што прыватызацыя не будзе перашкодай для пацыентаў, паколькі ў Польшчы шмат гадоў дзейнічаюць як дзяржаўныя, так і прыватныя санаторыі, дзе лечацца таксама пацыенты па пуцёўках з фонду здароўя.

https://www.traditionrolex.com/8