https://www.traditionrolex.com/8
<p>Прадстаўнікі турыстычнай галіны абмяркоўваюць, ці не варта стварыць адмысловы фонд, якім турагенцтвы будуць карыстацца ў выпадку фінансавых праблем</p>

Сёлета ад пачатку ліпеня аб банкруцтве заявіла дзевяць польскіх турбюро. Відавочнай стала неабходнасць удасканалення сістэмы гарантый, паведамляе Polskie Radio S.A.

Турыстычныя агенцтвы абавязаны плаціць страхавыя гарантыі, аднак гэтага і так не хапае не толькі на задавальненне патрабаванняў кліентаў, як вяртанне грошай за нерэалізаваны адпачынак, а таксама на вяртанне турыстаў з-за мяжы, калі турбюро аб’яўляе банкруцтва.

Таму прадстаўнікі турыстычнай галіны абмяркоўваюць, ці не варта стварыць адмысловы фонд, якім турагенцтвы будуць карыстацца ў выпадку фінансавых праблем.

Паводле іх, гэтая прапанова больш карысная, чым павышэнне абавязковых гарантый. Аднак жа для турыстаў гэта азначае адно – турпаездкі ў наступныя вакацыі будуць каштаваць даражэй.

https://www.traditionrolex.com/8