Нягледзячы на зімовае аўстралійскае надвор’е, пратэстоўцы на пляжы Эдэлайд раніцай ў нядзелю былі поўныя рашучасці зладзіць шумную акцыю. Дванаццаць чалавек, убраных у капелюшы і касцюмы, прынеслі свае ўласныя прыбіральні на пляж, паставілі іх у прамую лінію, знялі нагавіцы і ўселіся «па патрэбе», паведамляе
Пратэстоўцы заявілі, што сваёй акцыяй яны дамагаюцца ад гарадскіх улад пабудовы грамадскіх прыбіральняў, якіх цяпер істотна не хапае.
Пратэст натхняе
Эндру Бэйнз, мясцовы фатограф, якому прыйшла ў галаву ідэя пратэсту, вырашыў стварыць сцэны для выставы, што адбудзецца ў студзені 2013 г. На ёй прэзентуюць фатаграфіі з нядзельнай акцыі.
«Я думаю, што гэта праца мастака – данесці гэтае пытанне да шырокай супольнасці. Хай людзі гавораць пра гэта», – сказаў ён.
Пратэстовец Боб Фрэнсіс быў у гуморы, нягледзячы на халодны вятрыска.
«Гэта выдатная нядзельная раніца пасуе для нашай акцыі, але я хацеў бы, каб выстава была зроблена ўлетку, бо цяпер неверагодна халодна», – сказаў ён з усмешкай.
Як паведаміла Аўстралійская радыёвяшчальная карпарацыя, гарадскі савет раіцца з мясцовай супольнасцю наконт месцаў, дзе лепш пабудаваць грамадскія прыбіральні.