https://www.traditionrolex.com/8
<p>У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі</p>

Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Літве і беларускага інстытута «Палітычная сфера» сёлета ладзяць Другі міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 28–30 верасня ў Літве ў Каўнасе, паведамляе Радыё Рацыя.

Сёлета на ім асобна будзе працаваць літаратурная секцыя. Кажа прафесар Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай, літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў:

Будзе такая Міжнародная канферэнцыя, на якую абяцаў прыехаць Арнольд Макмілін, нехта з Балгарыі, Беларусі, Польшчы. Яна прысвечана беларускай літаратуры за мяжой, як яе перакладаюць, вывучаюць. У гэтым годзе мы стварылі такую спецыяльную секцыю. Такая літаратурная секцыя будзе ўпершыню.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя гэтага, у межах кангрэса плануецца абмеркаванне праблем рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій.

Васіль Кроква

https://www.traditionrolex.com/8