Ад пачатку года ў Польшчы банкрутавалі або спынілі сваю дзейнасьць 9 турыстычных агенцтваў. Для тысяч турыстаў гэта азначала страту грошай і нечаканы канец замежных экскурсій.
Паводле фірмы Euler Hermes, цягам апошніх 8 месяцаў штогадовыя фінансавыя справаздачы за 2011 год у Агульнапольскі судовы рэестр перадалі толькі 10 на 20 даследаваных турагенцтваў. Гэта нашмат менш у параўнанні з 2010 годам, паведамляе .
На думку аўтараў справаздачы, гэта сведчыць пра тое, што турагенцтвы пачынаюць пазбягаць абавязку перадачы штогадовых справаздач наконт сваёй фінансавай сітуацыі. Гэты факт ды рэкордная колькасць банкруцтваў патрабуюць ставіцца да паслуг турагенцтваў у Польшчы больш асцярожна, раяць эксперты.
Яны тлумачаць, што турыстычныя агенцтвы дзейнічаюць на вельмі зменлівым рынку, для якога характэрна высокая сезоннасць бізнесу і рызыка геапалітычных змен у асабліва папулярных сярод турыстаў краінах. Тым не менш фактар, ад якога галіна турызму пакутуе найбольш, – гэта курсавыя розніцы.