Збанкрутавала чарговае, ужо 10-е сёлета, польскае турагенцтва

Дата публикации:

Filiz Tours прадало 1500 пуцёвак, якія не будуць рэалізаваныя.

Фірма паведаміла аб спыненні дзейнасці на сваім сайце. «Управа кампаніі просіць прабачэння ў кліентаў і выбачаецца за ўсе ўскладненні і няздзейсненыя мары па прычыне банкруцтва», – напісана на сайце. 

Кіраўніцтва Filiz Tours афіцыйна не паведаміла аб банкруцтве. Таму Маршалкоўскае ведамства, якое ў такіх выпадках арганізуе вяртанне турыстаў з-за мяжы, будзе мець праблемы. 

У Турцыі знаходзяцца два турысты, якія заплацілі за адпачынак да суботы. Польскія падаткаплатнікі заплацяць за іх транспарціроўку. 

Filiz Tours прадало 1500 пуцёвак, якія не будуць рэалізаваныя. 

Спецыялізацыяй турагенцтва была Турцыя. Filiz Tours арганізоўваў таксама адпачынак у Германіі, Балгарыі, Сербіі, Венгрыі і Славакіі, паведамляе Polskie Radio S.A.

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram