Стаянкі Ранняга сярэднявечча, воі, рамеснікі, паказы жыцця нашых продкаў – у Збучы, што ў гміне Чыжы на Беласточчыне, праходзіць традыцыйны археалагічны фэст «Збуч. Гарадзішча», паведамляе
Па словах дырэктара гміннага асяродка культуры ў Чыжах Юрыя Якімюка, фэст з’яўляецца састаўной часткай буйнога мерапрыемства.
– Адбываецца 10-ы юбілейны археалагічны фестываль. Штогод ён праходзіць у межах Еўрапейскіх дзён. Можна тут пабачыць і рыцарскія баі, і ўланаў, і будуць выступаць мастацкія калектывы. Ёсць тут і гастранамічныя пункты, дзе мы паказваем, як калісьці нашы продкі харчаваліся, як адпачывалі. Кожны тут знойдзе штосьці для сябе. Фэст будзе доўжыцца ажно да 10 гадзін вечара.
Па словах археолага Кацярыны Бяляўскай, збучанскае гарадзішча некалі мела асаблівую функцыю.
– Гарадзішча звычайна асацыюецца з тым, што тут некалі жылі людзі, было іх жыллё і г. д. Але гэтае Гарадзішча вельмі цікавае з увагі на сваю функцыю: яно мела функцыю абарончую. Калі пачыналася вайна, то людзі тут хаваліся са сваёй хатняй жывёлай, каб перачакаць варожы напад.
Фэст у Збучы праходзіць пры падтрымцы маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Чыжоўская гмінная ўправа і Аб’яднанне старажытнікаў польскіх.
Наталля Герасімюк, фота Міхаліны Герасімюк