https://www.traditionrolex.com/8
<div class="bLead"><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага ў краінах ЕС<br /></span></div>

Польшча апынулася ў групе краін, грамадзяне якіх найменш задаволеныя чыгуначным транспартам. Самыя адмоўныя ацэнкі чыгункі прадставілі грамадзяне Балгарыі, Румыніі, Італіі і Польшчы, паведамляе Polskie Radio S.A.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання грамадскай думкі «Еўрабарометр», праведзеныя ў краінах – членах ЕС.

Толькі 29% палякаў задаволены чыгуначнымі паслугамі. Незадаволеныя – 47%.

Найбольш адмоўных адказаў зафіксавана Ў Балгарыі. Толькі 18% насельніцтва станоўча ацэньвае чыгуначныя перавозкі ў краіне.

У сярэднім па ЕС чыгункай задаволены 46% рэспандэнтаў.

У сваю чаргу найбольш станоўча пра сваю чыгунку выказваюцца грамадзяне Фінляндыі – 67% пазітыўных ацэнак. Гэтым відам транспарту задаволены таксама ў Аўстрыі, Галандыі, Даніі і Люксембурзе.

Вынікі апытання сведчаць таксама пра тое, што ажно 71% еўрапейцаў выказваюцца за адкрыццё еўрасаюзнага рынку чыгуначных паслуг. Гэта, паводле іх, спрычынілася б да росту канкурэнтнасці, павышэння якасці паслуг і паніжэння іх цаны.

https://www.traditionrolex.com/8