Каля ста сарака экспанентаў прымае ўдзел у Другім турыстычным міжнародным кірмашы «На памежжы EXPO Сейны 2012». Гэта перадусім прадстаўнікі турыстычных бюро, агратурыстычных сядзіб, самаўрадаў і грамадскіх ініцыятыў.
Мэта кірмаша – прэзентаваць турыстычны патэнцыял суседніх рэгіёнаў Польшчы, Беларусі і Літвы, паведамляе р
Апрача экспанентаў з гэтых краін, сваю турыстычную прапанову прадстаўляюць арганізацыі з Эстоніі, Украіны, Калінінграда і нават Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, кажа арганізатарка кірмаша Малгажата Дудзінская.
– Тут ёсць магчымасць знайсці партнёраў і карысныя праекты. Кожны нешта знойдзе для сябе. Таксама пашырыцца супрацоўніцтва ў міжнародных праектах, такіх, напрыклад, як Аўгустоўскі канал, дзе можна супольна арганізаваць вандроўкі на байдарках, стварыць супольныя турыстычныя маршруты, якія мелі б пачатак у Польшчы, потым праз Беларусь накіроўваўліся ў Літву. Таму ёсць вялікае поле для супольнай працы турыстычным арганізацыям.
Беларусь на кірмашы прадстаўляе Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы з праектам «Вандроўка ў Этнаказку». Самым галоўным аб’ектам праекта з’яўляецца Гудзевіцкі этнаграфічны музей каля Мастоў.
Турыстычны кірмаш у Сейнах працягнецца да заўтра. У гэтым часе запланаваныя таксама сустрэчы і канферэнцыі, між іншым і па тэме міжнароднага супрацоўніцтва турыстычных арганізацый Польшчы, Беларусі і Літвы.
Лукаш Леанюк