https://www.traditionrolex.com/8
<p>Галоўная канцэпцыя прадстаўленых працаў – ландшафт у шырокім разуменні гэтага слова</p>

У рамах выставы можна азнаёміцца з працамі Караліны Брэгулы, Андрэя Калеснікава, Уладзіміра Парфянка, Кшыштафа Піярскага, Конрада Пустолы, а таксама студэнтаў школы Цэнтра фатаграфіі пад куратарствам Аляксея Шынкарэнкі. Галоўная канцэпцыя прадстаўленых працаў – ландшафт у шырокім разуменні гэтага слова, паведамляе радыё «Рацыя».

Распавядае арт-дырэктар галерэі NOVA Уладзімір Парфянок:

– Гэта сумесны праект, які прапанавала польская арганізацыя «Археалогія фатаграфіі». Гэта была іх ініцыятыва стварыць сумесны польска-беларускі прект. Польскіх аўтараў шукала польская арганізацыя, а беларускіх аўтараў мы прапанавалі для куратара гэтай выставы. Фінальны выбар рабіўся польскім бокам таксама.

Выставу «Края-віды. Рэ-актывацыя» можна пабачыць у галерэі візуальных мастацтваў NOVA да 17 лістапада па аўторках ад 17 да 21 гадзіны.

Вольга Чарных

https://www.traditionrolex.com/8