https://www.traditionrolex.com/8
<p>Фэстываль працягнецца да 29 кастрычніка між іншым у Бельску Падляшскім, Беластоку, Шчытах-Дзенцялове і іншых мясцовасцях</p>

Пачынаецца XIX Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні «Бардаўская восень-2012». Ужо сёння ў гміннай публічнай бібліятэцы ў Нарве свае вершы будзе чытаць вядомая беларуская паэтка Надзея Артымовіч, а іх музычную інтэрпрэтацыю прадставіць Алег Кабзар у межах супольнага праекту «Бераг».

На сцэне Бельскага Дома культуры традыцыйна пройдуць галоўныя канцэрты фестываля. 26 кастрычніка прадставяць сябе ўдзельнікі конкурснай часткі з Польшчы і Беларусі. На фестывальнай сцэне выступіць Паліна Рэспубліка, гурт Handmade, а таксама вядомы беларускі бард і шоўмен Віктар Шалкевіч. Таксама выступяць зоркі фестывалю. Зайграюць вядомы падляшскім гледачам Re1ikt, гурт Sunduk, ILO & Friends і легенда беларускай незалежнай сцэны Лявон Вольскі.

Фэстываль працягнецца да 29 кастрычніка між іншым у Бельску Падляшскім, Беластоку, Шчытах-Дзенцялове і іншых мясцовасцях, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

https://www.traditionrolex.com/8