За трэці квартал гэтага года ўсходнюю мяжу Польшчы перасякло больш за шэсць мільёнаў чалавек, падлічыла Галоўнае статыстычнае ведамства, паведамляе
Найбольш на пакупкі выдаткавалі ўкраінцы – 969 мільёнаў злотых (амаль $300 млн). Украінцы купляюць будматэрыялы, запчасткі і прылады да аўтамабіляў. Беларусы ў Польшчы купляюць найбольш электронную і бытавую тэхніку, адзенне і абутак. Расіяне купляюць таксама адзенне і абутак і, акрамя гэтага, паслугі – у асноўным начлег і харчаванне.
Ад пачатку года ўсходнія суседзі пакінулі ў Польшчы амаль $1,5 мільярда.
Гэтыя грошы спрыяюць развіццю памежных рэгіёнаў Польшчы.
Несумненна, пакупкі беларусаў, украінцаў і расіян даюць працаўладкаванне і заробак тысячам палякаў. Тым больш гэта важна, што ва ўсходніх ваяводствах вельмі высокае беспрацоўе: 13–15%.
Пакупкам спрыяюць дамовы аб малым памежным руху, якія дзейнічаюць паміж Польшчай і Украінай, Польшчай і Расіяй – увайшла ў сілу 27 ліпеня г. г. З Беларуссю таксама дагавор падпісаны, але Мінск не ратыфікаваў гэты дакумент.
Яс/Dziennik Gazeta Prawna