Дзед Мароз завітаў на беларускую ялінку ў Варшаве (фота)

У танцах, конкурсах і карагодах удзельнічалі як маленькія дзеткі, так і іх бацькі. Таксама Дзед Мароз не забыўся прынесці з сабой падарункі, якія ён уручыў самым маленькім

Навагодняе свята для дарослых беларусаў і маленькіх беларусікаў прайшло ў Беларускім доме, паведамляе «Еўрарадыё».

Увечары 30 снежня ў памяшканні гэтай арганізацыі сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, каб адсвяткаваць надыходзячы Новы год. Прывітаць іх прыйшоў Дзед Мароз разам з казачнымі персанажамі. 

У танцах, конкурсах і карагодах удзельнічалі як маленькія дзеткі, так і іх бацькі. Таксама Дзед Мароз не забыўся прынесці з сабой падарункі, якія ён уручыў самым маленькім.

Скончылася святкаванне салодкім сталом.

3

1

 

 

Предложения дня

Подписывайтесь на TIO.BY в Telegram и Yandex Zen