https://www.traditionrolex.com/8
<div class="bLead"><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">Штодзённа з-за прастою варшаўскі «Модлін» траціць каля 50 тыс. долараў </span></div>
Працягваецца рамонт узлётна-пасадачнай паласы другога варшаўскага аэрапорта «Модлін». Кіраўніцтва аэрапорта плануе, што аб’ект будзе адкрыты 9-10 студзеня: усё залежыць ад умоў надвор’я, якое можа перасунуць графік рамонтных прац, паведамляе Polskie Radio S.A.

Варшаўскі аэрапорт «Модлін» быў адкрыты некалькі месяцаў таму і стаў базай для авіякампаній тыпу лоў-кост. Нядаўна аказалася, што на ўзлётна-пасадачнай паласе з'явіліся трэшчыны. Рух у аэрапорце быў спынены, а кампанія, якая будавала паласу, пачала яе рамонт у рамках гарантыі.
Усе рэйсы з «Модліна» перанесены ў галоўны сталічны аэрапорт «Акенцэ» імя Фрыдэрыка Шапэна. Штодзённа з-за прастою «Модлін» траціць каля 50 тыс. долараў.
https://www.traditionrolex.com/8