https://www.traditionrolex.com/8
<p> Такім чынам, ужо выдаецца столькі ж віз, колькі іх было перад уваходам Польшчы ў Шэнгенскую зону</p>

Такім чынам, ужо выдаецца столькі ж віз, колькі іх было перад уваходам Польшчы ў Шэнгенскую зону, паведамляе Polskie Radio S.A.

Польскія консулы выдалі летась рэкордную колькасць – больш за 1 мільён 300 тысяч віз. Найбольш дазволаў на ўезд у Польшчу атрымалі грамадзяне Расіі, Украіны і Беларусі. Самую вялікую колькасць віз выдалі ў консульстваx у Калінінградзе, Львове і Мінску.

Дырэктар консульскага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Марэк Цэсельчук тлумачыць, што дыпламаты змаглі выдаць такую вялізную колькасьць віз дзякуючы супрацоўніцтву з турыстычнымі фірмамі. Для грамадзян Калінінградскай вобласці было выдадзена 8000 карт малога памежнага руху. На іх падставе расіяне, якія пражываюць у памежных раёнах, могуць без візы ўязджаць у Польшчу.

На дадзены момант Польшчай выдаецца палова ўсіх віз, якія дазваляюць уезд у краіны Еўрапейскага саюза.

Міністэрства замежных спраў нядаўна прыняло рашэнне аб стварэнні новыx консульскіх аддзяленняў у расійскім Смаленску і ўкраінскім Данецку. Адначасова было прынята рашэнне аб ліквідацыі консульстваў у Кёльне (Германія) і Мальмё (Швецыя).

https://www.traditionrolex.com/8