У Польшчы на сродкі Еўрасаюза збудуюць гістарычны парк «Трылогія»

Дата публикации:

У Мельніку над Бугам да канца 2014 года павінен з’явіцца гістарычны парк «Трылогія», прысвечаны трылогіі «Агнём і мячом» Генрыка Сянкевіча. Спачатку будзе пабудавана «Хрэпцёўская станіца» – падобная да ўмацаванняў XVII стагоддзя

У Мельніку над Бугам да канца 2014 года павінен з’явіцца гістарычны парк «Трылогія», прысвечаны трылогіі «Агнём і мячом» Генрыка Сянкевіча. Спачатку будзе пабудавана «Хрэпцёўская станіца» – падобная да ўмацаванняў XVII стагоддзя.

Як паведаміў прэс-сакратар Маршалкоўскай управы ў Беластоку Ян Квасоўскі, рэалізацыя праекта стане магчымай дзякуючы сродкам з Еўрасаюза:

– Гэтаму паспрыяў фільм «Агнём і мячом», а таксама іншыя часткі трылогіі, якія перанёс на экран спадар Гофман. Ён перадаў гораду Мельніку строі з фільма «Агнём і мячом», якія натхнілі войта гміны Мельнік на стварэнне парка, які б быў звязаны з трылогіяй. Гэта адна з найбольш цікавых сярод прадстаўленых на конкурсе ідэй.

У гістарычным парку «Трылогія» ў Мельніку таксама з’явяцца іншыя аб’екты, у прыватнасці «Двор Аленькі» і «Магіла Валадыёўскага».

Агульны кошт праекта складзе каля 30 мільёнаў злотых, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Кастусь Бандарук

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.