https://www.traditionrolex.com/8
<p>Турыстычнае агенцтва «Дэльфін груп» распрацавала ўнікальныя маршруты, прысвечаныя 150-годдзю паўстання 1863–1864 гг. і памяці яго кіраўнікоў – ураджэнцаў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута</p>

Турыстычнае агенцтва «Дэльфін групп» распрацавала ўнікальныя маршруты, прысвечаныя 150-годдзю паўстання 1863–1864 гг. і памяці яго кіраўнікоў – ураджэнцаў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута.

Першая з экскурсій праходзіць па Брэсцкаму рэгіёну і ўключае ў сябе Мілавіды, Косава, Ружаны і Ласосін, дзе адбыліся знакамітыя бітвы паўстання, знаходзяцца шматлікія помнікі і месцы пахавання герояў. Другі маршрут пралягае ў гродзенскім кірунку. Яго асноўныя кропкі – Свіслач, дзе знаходзіцца гімназія, у якой вучыліся Траўгут, браты Каліноўскія, а таксама помнікі гэтым дзеячам, парк былога палаца Тышкевічаў, а яшчэ Поразава, Лыскава і Магілёўцы, дзе захавалася шмат памятных месцаў (сядзібаў).

«Першую экскурсію мы правялі ў канцы сакавіка, а наступная будзе праведзена 13 красавіка, ідзе запіс на экскурсіі 18 і 25 мая, – кажа дырэктар «Дэльфін груп» Алесь Дуко. – Гэта выклікае цікаўнасць як у моладзі, так і ў тых, каму далёка за 50. Наша аўдыторыя – гэта ў першую чаргу людзі, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі і жадаюць ушанаваць памяць герояў – змагароў за волю, роўнасць і братэрства». Маршрут па брэсцкім кірунку каштуе 210 тысяч, па гродзенскім – 235 тысяч; для дзяцей прадугледжаны зніжкі.

Па словах Алеся Дуко, яшчэ некалькі экскурсій, прысвечаных гэтаму гістарычнаму перыяду, зараз знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі – плануецца «распрацаваць маршрут па Заходнім Палессі: Піншчыне, Кобрыншчыне і іншых раёнах, бо там знаходзіцца шмат памятных месцаў, звязаных з Рамуальдам Траўгутам». Сам Траўгут нарадзіўся на тэрыторыі Камянецкага раёна, пасля нейкі час жыў у сучасным Маларыцкім раёне. У гэтых жа месцах актывізавалася баявая дзейнасць яго атрада.

Яшчэ адзін цікавы аб’ект у гэтым рэгіёне – сядзіба ў Людвінове і капліцца ў вёсцы Закозель, дзе пісьменніца Эліза Ажэшка разам з мужам хавалі ад вышуку Рамуальда Траўгута. Таксама распрацоўваюцца экскурсіі па Вілейшчыне, Мядзельшчыне, Браслаўшчыне і іншых рэгіёнах Беларусі. «Пакуль што мы абмежаваны адным аўтобусам на 40–45 месцаў, але ў наступным плануем зрабіць экскурсіі больш рэгулярнымі».

https://www.traditionrolex.com/8