• Дата проведения: 14.07.2019
  • Место проведения: Радошковичи
  • Фестиваль

14 ліпеня 2019 года ў Радашкавічах чакаюць ўсіх, хто любіць і шануе песняра Беларусі.

Янка Купала нарадзіўся ў далёкім 1882 годзе ў Вязынцы, быў ахрышчаны ў касцёле старадаўняга мястэчка Радашкавічы і атрымаў імя ў гонар найвялікшага прарока хрысціянства.

Паэтычныя і публіцыстычныя радкі Янкі Купалы жывілі ідэю беларускай дзяржаўнасці, што паўставала 100 гадоў таму ва ўмовах глабальных сацыяльных змен. Тады беларусы, як і многія народы Еўропы, імкнуліся заняць “свой пачэсны пасад між народамі”. Дзеля гэтай мэты працавалі дзеячы беларускага руху незалежна ад сваіх палітычных поглядаў. І кожны з іх мог шчыра паўтарыць словы Янкі Купалы: “Беларусь – маё сэрца, залатая краіна”.

Сёлета ў праграме фэсту:

  • 10.00 – Святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы. Ігнат Данько “Мая малітва” пад гукі старадаўняга аргана

  • 11.20 – «Чытаем Купалу разам»: чытанне ўсімі жадаючымі рэлігійных і патрыятычных вершаў Янкі Купалы

  • 12.20 – перапынак на гарбатку

  • 12.45 – канцэртная праграма: Алеся Сівохіна і Алесь Камоцкі

  • 13.45 – MölkKUPALA – турнір па гульні мёльккю

  • 14.45 – малітва на завяршэнне ў касцёле

Месца правядзення: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Радашкавічы, в. Бурдзенюка, 2