https://www.traditionrolex.com/8
  • Дата проведения: мероприятие завершилось
  • Место проведения: Галерэя Ў (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19)

28 кастрычніка а 19.00 АПБ праводзіць лекцыю ў Галерэі Ў (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19). АПБ раскажа, з чаго пачаць назіранне за птушкамі, як убачыць дробных птушак у густых кустах і чаму птушкі могуць прынесці шмат радасці ў жыццё любога чалавека. Бёрдвочынг – гэта нескладана! Не верыш – прыходзь і пераканайся.

Лектар – кіраўнік аддзела развіцця АПБ Карына Салавей.

Пра што вы даведаецеся на лекцыі:

Што такое бёрдвочынг?

Бёрдвочары: людзі ці птушкі?

Колькі птушак "прапісана" ў Мінску?

Самыя "птушыныя" месцы сталіцы

Як за сезон можна стаць юным «арнітолагам»?

Чаму назіраць за птушкамі – гэта хобі будучыні?

Лекцыя адбудзецца ў межах выставы Аліны Блюміс “Узоры класіфікацыі: Крысціян, Мухамед, Лі”. Аліна Блюміс нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Нью-Ёрку, шырока выстаўлялася ў ЗША і Еўропе. Гэта першая персанальная выстава мастачкі на яе радзіме.

Чакаем вас 28.10 19:00 у івент-зале!

Уваход па білетах на выставу: дарослыя – 5 byn; студэнты – 3 byn; па клубных картах, школьнікі, пенсіянеры, людзі з інвалюднасцю – вольны ўваход.

https://www.traditionrolex.com/8