LIDBEER — адзін з самых буйных, гучных і душэўных опэн-эйраў Беларусі. Гасцей фестывалю чакаюць піваварныя традыціі рэгіёна, забавы, гульні, агромністы фудкорт і толькі якасная музыка. На адзін дзень уся Ліда стане фестывальнай пляцоўкай!
Уваход на LIDBEER вольны!
Асобная зона фестывалю — пляцоўка гала-канцэрта. На яе тэрыторыі размяшчаецца спецыяльны фудкорт, асобныя забавы і маштабная сцэна са cлавутымі хэдлайнерамі.