Шоу-дэгустацыя Алены Мікульчык «Гісторыя Беларусі на смак»

Дата публикации:

Напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі выйшла першая кніга пра беларускую кухню на рускай і англійскай мовах аўтара Алены Мікульчык пад назвай «Лепшыя стравы беларускай кухні/The best dishes of Belarusian cuisine», паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

 

 

Мерапрыемства адбудзецца 17 красавіка 2014 года з 17 да 21 гадзіны. Выданне стане добрым падарункам для тых, хто не толькі хоча навучыцца гатаваць ежу, але і прыемна правесці час з кнігай у руках, таму што тут вы зможаце знайсці і рэцэпты страў, і гісторыю іх паходжання.

Гэтая кніга будзе добрым сувенірам з Беларусі для замежных гасцей чэмпіянату.

У праграме мерапрыемства:

– прэзентацыя кнігі Алены Мікульчык «Лепшыя стравы беларускай кухні / The best dishes of Belarusian cuisine»,

– кулінарна-тэатралізаваны паказ пра гісторыю беларускай кухні ад паганскага перыяду, рыцараў да XIX стагоддзя,

– інтэрактыўная сустрэча з экспертам беларускай кухні Аленай Мікульчык,

– майстар-клас ад «Суполкі кухараў»,

– дэгустацыя эксклюзіўных страў старадаўняй беларускай кухні, канцэрт зорак беларускай эстрады.
 

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.