https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>Найпрыгажэйшую мiнскую царкву адновяць, магчыма, ужо да восенi i прыстасуюць пад: канцэртную залу</strong></p>
<p>Гэты храм будаваўся на пачатку XVII стагоддзя, калi яшчэ ў архiтэктуры не зусiм забылiся традыцыi рэнесансу, але ўжо ўпэўнена задавала моду барока. Царква Святога Духа, канчаткова даведзеная да ладу дойлiдамi ў 1636 годзе, стала першым грэка каталiцкiм, або унiяцкiм, храмам у Мiнску. Унiяцтва ў Беларусi скасавалi ў 1839 годзе. Пасля гэтага царкву перабудавалi ў псеўдарускiм стылi, а ў 1936 годзе зусiм зруйнавалi.</p>

Вiктар КОРБУТ, фота з архiва аўтара

Гэты храм будаваўся на пачатку XVII стагоддзя, калi яшчэ ў архiтэктуры не зусiм забылiся традыцыi рэнесансу, але ўжо ўпэўнена задавала моду барока. Царква Святога Духа, канчаткова даведзеная да ладу дойлiдамi ў 1636 годзе, стала першым грэка каталiцкiм, або унiяцкiм, храмам у Мiнску. Унiяцтва ў Беларусi скасавалi ў 1839 годзе. Пасля гэтага царкву перабудавалi ў псеўдарускiм стылi, а ў 1936 годзе зусiм зруйнавалi.

15-duh

З канца XVIII стагоддзя, калi будынак перадалi праваслаўным, яго пераасвяцiлi i сталi называць Свята Петрапаўлаўскiм саборам. Доўгi час гэта быў галоўны праваслаўны культавы цэнтр Мiнска. Сюды заходзiў на паклон iконе Божай Мацi Мiнскай у 1914 годзе апошнi расiйскi iмператар Мiкалай ii.

Тонкасцi гiстарычнай тэрмiналогii iкону Божай Мацi перанеслi ў царкву Святога Духа "на вечныя часы" з замкавага храма Нараджэння Прасвятой Багародзiцы ў пачатку XVII стагоддзя. Абраз захоўваўся ў храме да самага яго зруйнавання, пасля iкону перадалi ў Беларускi дзяржаўны музей, у 1941 годзе ўрачыста ўнеслi ў Петрапаўлаўскую (тады Кацярынiнскую) царкву на Нямiзе, а ў 1945-м - у цяперашнi Свята-Духаўскi кафедральны сабор.

Дарэчы, цiкава, цi не стануць блытаць мiнчане адноўленую царкву Святога Духа з Свята-Духаўскiм кафедральным саборам, што знаходзiцца побач, а калiсьцi быў каталiцкiм касцёлам? Жыхары горада наўрад цi добра ведаюць пра тонкасцi гiстарычнай тэрмiналогii. Хоць, хутчэй за ўсё, неяк на побытавым узроўнi дадуць рады з "сiнанiмiчнымi" саборамi. Зрэшты, мо i асаблiва прыдумляць нiчога не давядзецца. Бо ў адроджаным помнiку архiтэктуры плануецца не гiмны Богу спяваць, а ладзiць канцэрты - тут запраектавана канцэртная зала дзiцячай фiлармонii. На першы погляд - абсурд. Аднак побач, у былым манастыры базыльянак, размешчана дзiцячая школа No 10 - i, мабыць, гэтым абгрунтоўваецца прыстасаванне царквы. Школу (найстарэйшы будынак у Мiнску, частка яго муроў датуецца канцом XVI стагоддзя i мае рысы готыкi, але цяпер сцены затынкаваны i старажытныя дэталi не вiдаць) i канцэртхол злучыць галерэя - акурат такая ж, што некалi яднала царкву i манастыр.

Новая царква будзе нагадваць тую, што iснавала да перабудоў "пад праваслаўе", i пабудуюць яе з новых матэрыялаў, хоць i на старым месцы. Калiсьцi адметнасцю храма быў пышны фасад: нiбы iканастас, размаляваны фрэскамi, прарэзаны нiшамi, у якiх стаялi скульптуры святых. У царкву заўсёды трапляла многа святла, дзякуючы высокiм спiчастым вокнам. Пяць мураваных i драўляных алтароў аздаблялi iнтэр'ер, на хорах з 1779 года гучаў арган. Нiшы фасада "новай" царквы аздобяць арнаментам замест скульптур, а стральчатыя вокны ўпрыгожаць вiтражамi.

Старажытная царква Святога Духа сваiм галоўным фасадам глядзела проста на кафедральны касцёл. Пасля таго, як яна была пераасвячона ў Петрапаўлаўскi кафедральны сабор, - сучасная плошча Свабоды цалкам лагiчна стала называцца Саборнай, або Кафедральнай.

15-duh1

З грыфам "Строга сакрэтна"

Сабор зруйнавалi ў той час, калi ў грамадстве не было разумення каштоўнасцi старажытнай архiтэктуры. Таму i дакладная дата знiшчэння царквы доўгi час не была вядома. Аднак у Нацыянальным архiве захавалiся паперы з грыфам "Строга сакрэтна", якiя называюць адказных за разбурэнне помнiка дойлiдства.

Адзiн з дакументаў датаваны 15 сакавiка 1936 года. Гэта пратакол пасяджэння Бюро ЦК Камунiстычнай партыi (бальшавiкоў) Беларусi "Пра знос былой чыгуначнай царквы на Савецкай вулiцы i сабора на плошчы Свабоды". Аб "праблеме" дакладвае Мiкалай Галадзед - старшыня Савета Народных Камiсараў, урада рэспублiкi. Паводле паведамлення Мiкалая Мацвеевiча выносiцца вердыкт: зрабiць усе патрэбныя захады для зносу храмаў.

Сабор доўга не маглi ўзарваць. Старыя муры як маглi супрацiўлялiся чалавечай жорсткасцi: iдэя аднавiць царкву Святога Духа залунала ў той час, калi яшчэ iснаваў Савецкi Саюз. Тады вядомы архiтэктар-рэстаўратар Сяргей Багласаў распрацаваў праект, якi не раз "пачыналi" ажыццяўляць, але цi то "крызiс" эпохi перабудовы, цi то iншыя суб'ектыўныя прычыны ўсё не дазвалялi давесцi справу да лагiчнага канца. Цяпер ужо аднаўленчыя работы пачалiся - адразу пасля таго, як праваслаўныя адзначылi Вялiкдзень. Сiмвалiчна.

У "Мiнскай спадчыне", будаўнiчай арганiзацыi, якая адказвае за рэстаўрацыю i рэканструкцыю гiстарычнага цэнтра Мiнска, плануюць узвесцi асноўны аб'ём царквы да Дня горада, гэта значыць, што на пачатку верасня на плошчы Свабоды, насупраць ратушы, з'явiцца яшчэ адзiн знакавы для сталiцы архiтэктурны аб'ект.

P.S.

Для турыстаў, паводле праекта, прадугледжана захаваць i экспанаваць старыя падмуркi храма. Над iмi збудуюць платформу, пад якую можна будзе спусцiцца i паглядзець на рэшткi арыгiнальных канструкцый царквы. Новыя муры паўстануць акурат на платформе. Гэтая пляцоўка запраектавана як асаблiва трывалая, бо пад фундаментам праходзiць лiнiя метрапалiтэна. Стварэнне новай асновы для храма выклiкана не толькi немагчымасцю будаваць на старой, але i захадамi бяспекi ў дачыненнi да "падземкi" - для аховы царквы ад штуршкоў у грунце створана спецыяльная канструкцыя.

Царква Святога Духа - чарговы помнiк дойлiдства, якi Мiнск страцiў у вынiку палiтычных i ваенных катаклiзмаў XIX-ХХ стагоддзяў i вяртае ў XXI стагоддзi - следам за ратушай, гасцiнiцай "Еўропа", флiгелем сядзiбы Ваньковiчаў. Эпоха Адраджэння ў сталiцы працягваецца.

https://www.traditionrolex.com/8