https://www.traditionrolex.com/8
<p>У мясцовым краязнаўчым музеі ў мястэчку Жодзішкі Смаргонскага раёна прайшла акцыя «Ноч музеяў-2013».</p>

Віктар ВЕДЗЕНЬ

У мясцовым краязнаўчым музеі ў мястэчку Жодзішкі Смаргонскага раёна прайшла акцыя «Ноч музеяў-2013».

Першая частка мерапрыемства адбылася ў канцэртнай зале  аграсядзібы «Вялес» з паказам гістарычна-краязнаўчага відэафільма пра гісторыю мястэчка, які быў зняты ў пачатку сакавіка Маладзечанскім тэлебачаннем. Затым можна было паслухаць цікавы расказ майстра Віктара Кульпіна (г. Мінск) «Дуда з глыбіні вякоў і да нашых дзён», а таксама паслухаць аўтарскі канцэрт барда Алега Мізулы. Падчас канцэрта ўсе ўдзельнікі змаглі атрымаць памятныя паштоўкі з 500-годдзя мястэчка і тэкстамі песень. Пасля канцэрта можна было пачаставацца чаем з печывам.

3-m1

Другая частка пачалася ў 22.00. У музеі некалькі залаў. У першай – агульнай – кіраўнік Алег Мізула паведаміў слухачам пра краявіды Жодзішак і ваколіцы. Была магчымасць пазнаёміцца з фотаздымкамі.

У гістарычнай зале можна было пачуць пра гісторыю мястэчка на працягу розных часоў. Трэцяя зала – этнаграфічная – расказвае пра побыт мясцовых людзей, іх заняткі, прылады працы.

На заканчэнне экскурсіі адбылося знаёмства з часткай перакладзенай кнігі графа Канстанціна Тышкевіча «Wilija i jej brzegi» («Вілія і яе берагі»). У свой час ён даследаваў берагі Віліі, вёў свае назіранні, праводзіў экспедыцыю. Таксама госці атрымалі запрашэнне ў штогадовую вандроўку-экспедыцыю «Вілія–Neris».

3-m2

Яшчэ на адзін музей у свеце, які далучыўся да святкавання Дня музеяў, стала больш. Справа гэта накіравана на тое, каб зрабіць культурную спадчыну даступнай шырокаму колу гледачоў, наблізіць музей да наведвальнікаў, паказаць яго значнасць у сучасным свеце. Няхай такая традыцыя не губляе часу!

https://www.traditionrolex.com/8