https://www.traditionrolex.com/8
<p>Мой Берлін – гэта ўсяго некалькі дзён, праведзеных у нямецкай сталіцы,  але дзён насычаных, мэтанакіраваных. І хоць тыя ўспаміны з вандровак па Германіі ўжо маюць налёт пылу,  хачу падзяліцца імі, бо наўрад ці што змянілася ў тым слаўным горадзе  за гэтыя гады.</p>

Раман АБРАМЧУК

Мой Берлін – гэта ўсяго некалькі дзён, праведзеных у нямецкай сталіцы, але дзён насычаных, мэтанакіраваных. І хоць тыя ўспаміны з вандровак па Германіі ўжо маюць налёт пылу, хачу падзяліцца імі, бо наўрад ці што змянілася ў тым слаўным горадзе за гэтыя гады. Зрэшты, там-сям усё адно буду «спаўзаць» на саміх немцаў, іх звычаі, бо аддзяліць адно ад аднаго немагчыма.

Берлін людзей

У час наведвання гэтага горада за мной неадступна хадзіў следам Вім Вэндэрс. Так-так, той самы рэжысёр «Неба над Берлінам» – гэтай цудоўнай гісторыі пра «чалавекаў сучасных» і іх чалавечнасць у асобна ўзятым горадзе. Крыху пра сюжэт: анёлы, праведныя і ўсеміласэрныя, кружляюць над Берлінам і нябачна дапамагаюць розным берлінцам, ратуюць або перасцерагаюць ад бедаў. Але адзін з анёлаў відавочна абцяжараны сваёй бясплотнасцю, а тут яшчэ неверагодна прыгожая цыркачка трапляе ў поле яго анёльскага зроку. Ён вырашае «спусціцца з неба», адмаўляецца ад свайго анёльскага звання, робіцца чалавекам. Далейшы ход падзей – гэта гісторыя яго сустрэч і размоў з берлінцамі: выпадковымі прахожымі, прадаўцамі бістро, той самай цыркачкай... У процівагу гэтаму герою Вім Вэндэрс паказаў вучонага-гісторыка, які самотна блукае па пустках і пляцах каля Берлінскага мура, самотна піша тамы па гісторыі горада, сам-насам абстрактна разважае пра лёсы пакаленняў, сам-насам... Зразумела, сюжэт – універсальны для любога горада. Зрэшты, пасля з’явіліся падобныя фільмы пра нейкія амерыканскія гарады... Але «Неба над Берлінам» – вельмі нямецкі фільм. Справа ў тым, што Вім Вэндэрс ад вялікай нелюбові да ўсяго нямецкага калісьці з’ехаў у ЗША здымаць амерыканскае кіно. Але ў нейкі момант адчуў, наколькі недарэчна ён размаўляе па-ангельску – з нямецкім сінтаксісам, быццам нанізвае чужыя словы на бясконца блізкія яму канструкцыі сказаў. Вярнуўшыся на радзіму, ён здымае свой знакаміты фільм, які літаральна «закохвае» у нямецкую сталіцу з яе своеасаблівым шармам...

DSC05390

У час майго наведвання Берліна мне вельмі хацелася паследаваць прыкладу таго анёла-няўдачніка, які страціў надмірны спакой, але знайшоў штосьці іншае... Я пакінуў па-за ўвагай сотні пуцяводнікаў, турыстычных інтэрнэт-рэсурсаў, календароў «івэнтаў». І, знаходзячыся ў горадзе, наўмысна і часта чапляўся да людзей з самымі рознымі пытаннямі, нават без патрэбы. Важны быў сам кантакт: папрасіць мабільнік у прахожага, дабіцца ад нейкага пакупніка ў краме адказу, якое піва лепей, папрасіць дазволу ў прахожага сфатаграфаваць яго... Усё гэта былі мае маленькія «хітрасці», з дапамогай якіх я «адкрываў» Берлін...

Берлін творчы

Я ў жыцці не бачыў горада з такім шалёным творчым рухам. Блукаючы па музеі сучаснай культуры, запытваю моладзь, куды падацца вечарком, каб паслухаць чагось вартага і ўбачыць кагось цікавага. Мяне накіроўваюць у нейкі Тахелес на Араніенбург-штрасэ, здзіўляюцца, што я нічога пра яго не ведаю. Парады гішпанцаў (а менавіта яны ў якасці выпадковых дарадцаў) выклікаюць давер, і вечарам выпраўляюся ў адпаведным кірунку. Тахелес – гэта сусветна вядомы асяродак нефармальнага мастацтва, размешчаны ў самым цэнтры Берліна. Гэта шматпавярховы будынак, унізе якога – музычныя клубы, а ў дворыках – адкрытыя танцавальныя пляцоўкі, кавярні. Прычым начынне, мэбля, абсталяванне падкрэслена простыя, небагатыя. Сам будынак заняты майстэрнямі мастакоў, галерэямі. Усё выглядае даволі неаформленым, неарганізаваным, на тое ён і Тахелес. Незадаволеная буржуйскім націскам, тахелеская моладзь зноў змагаецца з парадкамі гэтага свету: на сталах – лісты з просьбай падпісацца ў абарону іх правоў. Акрамя гэтага, можна набыць сотні артэфактаў сучаснага мастацтва на любы густ – ад берлінскага мішкі-вычварэнца да якой-небудзь мудрагелістай постмадэрновай інсталяцыі. Але паціху, мішка за мішкам у розных варыяцыях, мне робіцца млосна ад гэтага наўмыснага разбурэння традыцыі, і прагну падыхаць паветрам на вуліцы...

Другое маё наведванне Тахелеса было звязана з музычнай імпрэзай. Зрэшты, гэта дзікунства – пабываць у Берліне і не наведаць берлінскіх музычных клубаў. Без шкадавання трачу каштоўнейшыя еўрыкі на культпраграму. Шчыра радуюся нейкаму чылійскаму гурту, з якога праз прызму сучасных аранжыровак фантанам б’е струмень тамтэйшых фолькавых матываў. Чылійскія мелодыі не пытаюцца – самі адчэпліваюць ад барных стоек і прымушаюць танчыць штосьці «а-ля лаціна» ўсю беласкурую публіку. Смуглявыя чылійцы толькі пасміхаюцца. І як жа недарэчна глядзелася тады на іх фоне нямецкая моладзь з дрэдамі, што выйшла ў перапынку забаўляць публіку ямайскімі рэггей-рытмамі! Так і карцела падысці і сказаць: «Немцы, ды будзьце вы немцамі!» У іншым клубе нейкі галандскі як быццам папулярны гурт таксама расчароўвае звычайнай банальшчынай – у якасці апагея ладзяць на сцэне музычны псіхоз з ламаннем мікрафонаў. Эх, сябры, хоць што-небудзь новае...

берлін 2

Увогуле, Берлін – гэта скарбніца сучаснай культуры. Ледзь не ў кожным дворыку, на кожнай сцяне – шыкоўныя графіці або нават інсталяцыі. Тут вам і апакаліптычны берлінскі мішка з некалькімі хвастамі (чамусьці гэты сімвал горада берлінская моладзь упадабала асабліва), і гіганцкая постіндустрыяльная жаба... Музей сучаснай культуры пад адкрытым небам.

Берлін савецкі

Няпростая тэма. Дагэтуль многія немцы з Захаду наракаюць на свайго «ўбогага» ўсходняга брата, які жыве на датацыях, а ва ўсходніх нямецкіх гарадах застаюцца сотні артэфактаў у памяць аб «вялікай эпосе». Сярод гэтай спадчыны – Берлінскі мур.

Сама па сабе з’ява незвычайная – горад штучна быў падзелены на часткі, прычым жыхароў самога горада не спыталі пра дазвол. Берлін быў падзелены на сектары: савецкі, амерыканскі, французскі і брытанскі. Калі закладалі першыя цагліны – людзі шчыра смяяліся недарэчнай ідэі, сцяну «першага пакалення» можна было проста пераскочыць, што і зрабілі дзесяткі тысяч людзей. Дарэчы, Заходні Берлін – гэта ўсяго толькі маленькая выспачка, абкружаная савецкім сектарам (бо ўвесь горад знаходзіўся на тэрыторыі ГДР). Уцекачы карысталіся самымі рознымі спосабамі: пераплывалі па рацэ, перавозілі «сваіх» у валізах (сумках), нават пераляталі на паветраным шары, а хтосьці – напралом тараніў КПП браніраваным аўтамабілем. З-за масавых уцёкаў з савецкага Берліну ўлады сталі ўзводзіць новыя ўмацаванні. Наступныя «пакаленні» мура адрозніваліся не проста вышынёй. Гэта быў узброены памежна-абарончы комплекс з назіральнымі вышкамі. Многія спробы ўцячы скончыліся трагічна. У тых месцах, дзе падчас уцёкаў загінулі берлінцы, дагэтуль не згасаюць лампадкі.

Пасля 1989 г. Берлінскі мур быў моцна пашкоджаны ўзрушанымі немцамі. Крыху пазней мур актыўна сталі выкарыстоўваць у турбізнэсе: на адным з КПП утвораны шыкоўны музей «Чарлі-чэк-пойнт» (кавалачкі сцяны з паштоўкай там можна купіць за некалькі еўра), а некаторыя ўчасткі мура сталі музейнымі экспанатамі. Але больш прывабнымі для мяне былі гульні мастакоў-графітчыкаў з самотнымі шэра-бетоннымі плітамі. Так ці іначай, шматлікія пусткі ў самым цэнтры горада – колішнія «зоны адсялення», дазорныя вышкі і г.д. – гэта ўсё стварае своеасаблівы каларыт берлінскага гарадскога пейзажу.

Рэшткі мура – гэта яшчэ не ўсё, што засталося ад савецкіх часоў у Нямеччыне. Помнік савецкаму салдату ў самым цэнтры Берліна, савецкі танк, мноства іншых манументаў – усё гэта ашчадна захоўваецца нямецкімі ўладамі за бюджэтныя сродкі, аб чым выразна гаворыцца на шыльдах пад помнікамі. Але, зноў жа, болей парадавалі «гульні» берлінскіх мастакоў з савецкай спадчынай: у адной з дызайнерскіх майстэрняў абрысы шэрых каробак спальных кварталаў гэдээраўскага перыяду здагадаліся перанесці на тканіну. Шэрыя розных адценняў лінейна-прамавугольныя карункі красуюцца на арыгінальных спадніцах, сукенках, фіранках... Тут жа паказана тэхналогія ператварэння панарамнага выгляду гэтых кварталаў – спачатку ў эскізныя малюнкі, а затым у стылёвыя тканіны. Тут жа ў якасці сувеніра за пару еўра можна купіць дзіцячую папяровую складанку, склеіўшы якую ў выніку атрымаеш мініятурную класічна-шэрую 9-павярховую каробачку.

Берлін рознаскуры

Рознакаляровы натоўп, жыхары Поўдня і Поўначы, Захаду і Ўсходу – усе таўкуцца ў адных аўтобусах, стаяць у адных чэргах. Чаго гэтая жанчына стала з дзіцёнкам пасярод вуліцы і крычыць, гледзячы ў неба, быццам хоча дакрычацца да свайго Алаха? Чаго гэты араб, у якога купляю кебаб, раптоўна фыркае, эмацыянальна махае рукамі – і адмаўляецца яго прадаваць? Некаторыя жэсты, рухі, дзеянні нават зразумець не магу. Як жа цяжка жыць штодзень сярод такіх «СЦЕНАЎ»! Пасля гэтага разумееш, чаму для ўсіх падобных гарадоў існуе такая безліч праграм па «дыялогу культур», прафундаваных Еўрасаюзам. І ўсё-такі купляю нямецкі сцяг у аднаго турка ў сувенірнай крамцы.

берлін

А іншы турак – Кайа Янар, зорка нямецкай эстрады – парадыруе размовы паміж нямецкамоўнымі туркамі і самімі немцамі і гэтым прымушае смяяцца нават ненямецкамоўнага мяне. З іншага боку, нямала тут і нашых «суайчыннікаў», якіх тут абагульнена называюць «Eastern european», зразумела, у процівагу «Western european». Бывала, што на мае ангельскамоўныя пытанні прахожым на вуліцы прыходзілася чуць: «Чё паришься, давай по-русски». Неяк жа пазнаю?ць...

Полную версию материала читайте в свежем номере газеты «Туризм и отдых»

https://www.traditionrolex.com/8