Правесці лыжны паход па заснежаным лесе, скаціцца з ледзяной горкі на матрацы, паслаць паштоўку ад Святога Мікалая (Дзеда Мароза) сваім родным і блізкім, адзначыць зімовыя святы ў кампаніі сяброў ці калег можна ўсяго ў 30 кіламетрах ад сталіцы.
У загарадным клубе «Фестывальны», што знаходзіцца ў Валожынскім раёне на хутары Арлоўшчына, актыўнае жыццё не заціхае ніколі. Надвор’е – не перашкода, і ўзімку гасцей клуба чакае не менш цікавых падзей, чым у летнія месяцы. Увесь час, пакуль ляжыць снег, «Фестывальны» запрашае гасцей на зімовыя забавы, сярод якіх значацца гульні на свежым паветры, катанні на санях і зімовы «хіт» – незвычайны слалам з 50-метровай горкі на «вясёлых матрацах». Аматараў лыжных прагулак чакаюць 17 кіламетраў маркіраванай лыжні па казачным зімовым лесе, а самі лыжы можна ўзяць напракат, пры гэтым памеры лыжнага абутку знойдуцца для ўсёй сям’і.
Цяпер у клубе поўным ходам ідзе падрыхтоўка да Новага года, Калядаў і Масленіцы. Святочныя вечарыны ў «Фестывальным» будуць ладзіцца ў розных стылях: ад класічнага карнавала да народнага дыска. Для дзетак у клубе падрыхтавана асаблівая навагодняя праграма. Адзінае, што застанецца нязменным, – спалучэнне зімовых забаваў і гульняў на свежым паветры з пачастункамі ў цёплай гасцёўні клуба, дзе можна будзе пагрэцца кубкам сапраўднай беларускай гарбаты з зёлак і пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні.
На званне галоўнай падзеі надыходзячага зімовага сезону прэтэндуе «Завіруха» – міжнародныя спаборніцтвы па ездавому спорту на сабачых запрэжках, якія 28 студзеня 2012 года адбудуцца ў клубе ўжо другі год запар. Для беларускай публікі першая «Завіруха» сталася адкрыццём, а чацвёраногія ўдзельнікі заездаў – сібірскія хаскі – апынуліся сапраўднымі «зоркамі». На гэты раз арганізатары спаборніцтваў чакаюць да 100 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, але рыхтуюць не толькі адмысловую спартыўную праграмму: для гледачоў таксама прыхавана колькі забаўляльных мерапрыемстваў. Пакуль у «Фестывальным» не раскрываюць усіх сакрэтаў, і вядома толькі, што падчас мерапрыемства будзе працаваць адрэналін-парк «Малпалэнд» – вяровачны горад на вышыні 5–7 метраў, які змогуць наведаць і дзеці, і дарослыя.
Наогул, загарадны клуб «Фестывальны» чакае гасцей не толькі ў святы: кожны дзень тут можа быць напоўнены зімовымі прыгодамі.
Калі вы плануеце наведаць «Фестывальны», тэлефануйце (+375 29) 150-60-47, (+375 17) 508-95-56, глядзіце сайт www.festcamp.by альбо дасылайце лісты на info@festcamp.by