У плане, распрацаваным Міністэрствам культуры, значыцца 46 аб’ектаў для перадачы інвестарам, але на сённяшні дзень перададзена толькі шэсць.
Гістарычныя сядзібы ў Беларусі знаходзяцца пад аховай дзяржавы, але пры гэтым дзяржава не знаходзіць грошай на іх аднаўленне. У выніку занядбаныя яшчэ за савецкім часам будынкі зараз працягваюць разбурацца на нашых вачах. Міністэрства культуры абяцала выправіць сітуацыю, ствараючы план дзеянняў па перадачы невыкарыстоўваемых сядзіб, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці і малых гарадах. Ён быў зацверджаны ў 2009 годзе. У пералік увайшло 46 старадаўніх сядзіб і гістарычных палацаў – усе яны з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. І вось, па стане на пачатак 2012 года высвятляецца, што новым уласнікам перададзена толькі шэсць сядзіб: у в. Свяцк Гродзенскага раёна,
У Міністэрстве культуры лічаць, што гэта райвыканкамы Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай ды Мінскай абласцей праводзяць недастатковую работу. «Перадача сядзібна-паркавых помнікаў таксама ўскладняецца адсутнасцю на многія з іх праваахоўчых дакументаў, тэхнічных пашпартоў і звестак аб якім-небудзь кошце дадзеных аб’ектаў», – гаворыцца ў адказе, падпісаным намеснікам міністра Тадэвушам Стружэцкім. Само ж міністэрства накіравала звароты ў грамадскія арганізацыі, дзве газеты ды распаўсюдзіла сярод сваіх супрацоўнікаў на курсах павышэння кваліфікацыі.
Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч у сваю чаргу лічыць, што сёння дзяржава не зрабіла нічога, каб зацікавіць інвестара, і
«Каб выкупляць сядзібы ў дзяржавы пры цяперашніх умовах, трэба быць не бізнесменам, а ідыётам. Іх ацэначны кошт велізарны, а затым яшчэ трэба будзе ўкласці мільёны ў іх аднаўленне. Плюс на вызваленне ад выплаты падаткаў, як у цывілізаваных краінах, уладальнікам гісторыка-культурных каштоўнасцяў разлічваць не даводзіцца, – кажа эксперт. – Меры па пошуку інвестараў трэба было прымаць яшчэ 15 гадоў таму. У крайнім выпадку, трэба было б хаця б закансерваваць аб'екты. А то прабачце, некаторыя ходзяць туды як у туалет. Дах дзіравы, сцены трэскаюцца. Дзяржава паводзіла сябе, як сабака на сене, і давяла сядзібныя комплексы да развалу. Думаю, яшчэ гадоў пяць – і 80% унікальных сядзібна-палацавых комплексаў будзе згублена».
Часткова ягоную думку
Дарэчы, знайсці інфармацыю пра сядзібы патэнцыйнаму інвестару няпроста. Справа ў тым, што адзінага сайта ў інтэрнеце, дзе быў бы прыведзены поўны спіс праектаў, а таксама гісторыя, фота і кошт, не існуе. Зараз інфармацыя паасобку размяшчаецца на асобных сайтах райвыканкамаў, дзе сістэма пошуку наладжана несістэмна, што ўскладняе працэс.
Паглядзець