Як паведамляе :
Ініцыятыва «Ровар у горадзе» запрашае ўсіх на чарговую марозную пакатушку, якая адбудзецца 18 лютага, а 15 гадзіне.
Даведацца пра яе больш падрабязна і паведаміць пра ўдзел можна тут.
Пачынаем а 15.00 на веласцежцы побач са станцыяй метро «Няміга»
Насуперак марозам і снежнаму покрыву дэманстратыўна едзем да «Мінск-Арэны», дзе потым распрацоўваем планы па ўжыванню гарачай гарбаты і месцімся ў бліжэйшым скверыку.
Увага! Апранайцеся цяплей, сваіх коней абувайце таксама па-зімоваму (шыпаваная гума). Велабан вельмі заснежаны, таму будзьце асцярожныя падчас руху па ім.
 
                        
 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
                 
                 
                 
                