25 і 26 лютага 2012 г. з 12.00 да 18.00 гадзін у вялікай зале (Мінск, вул. К. Маркса, 12) адбудзецца выстаўка HandMade, на якой будуць прадстаўлены творы беларускіх майстроў-рамеснікаў.
На выстаўцы вас чакае велізарны выбар вырабаў ручной работы ад майстроў форума REMESLA.BY. Гэта аўтарская лялька, размалёўка па шоўку, бісерапляценне, скрапбукінг, гафт стужкамі, дэкупаж, лемпворк, біжутэрыя, вязанне, палімерная гліна, валяннне з воўны, фетр, разьбярства па скуры, макрамэ, тэмары, фларыстыка і шмат чаго іншага.
На выставе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рознымі рамёствамі і відамі рукадзелля, задаць майстру пытанні, а таксама запісацца на майстар-класы і курсы.
На кірмашы будзе гучаць жывая музыка ад «Вежы Міру».
Уваходны білет – 5000 бел. руб (уключае агляд экспазіцыі «Гісторыя Беларусі XVI – XVIII стст. у партрэтах і геральдыцы», выстаўкі мастацкага шкла Т. Малышавай «Спадчына»).
Праграма
Тэлефоны для даведак:
+375 (029) 124-69-80 (Velcom),
+375 (33) 342-87-55 (МТС)