У Брэсце рыхтуюць экскурсіі па месцах нараджэння знакамітых яўрэяў

Дата публикации:

Маршрут будзе пралягаць праз такія гарады як Брэст, Ружаны, Пінск, вёска Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці і вёска Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці

Як паведамляе Радыё Рацыя:

У Брэсце рыхтуюць экскурсіі па месцах нараджэння знакамітых яўрэяў. Маршрут будзе пралягаць праз такія гарады як Брэст, Ружаны, Пінск, вёска Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці і вёска Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Пра тое, што можна будзе паглядзець і наведаць падчас экскурсіі, распавёў старшыня Брэсцкага яўрэйскага таварыства «Брыск» Барыс Брук:

– У Моталі – дом і сядзіба прэзідэнта Вейсмана. Зараз – гэта дом-музей. У Брэсце – месца жыхарства і вучобы Менахема Бегіна. Тут ён рабіў першыя крокі як сіянісцкі дзеяч. Ружаны звязаныя са старой сінагогай і яўрэйскімі могілкамі. Ну, а Вішнева – месца нараджэння цяперашняга прэзідэнта Ізраіля. 

Зараз мы вядзем перамовы з некалькімі турыстычнымі фірмамі. Магчыма, што экскурсія будзе распрацавана на некалькіх мовах, дадаў Барыс Брук.

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram