Як паведамляе
Для шматлікіх маладзёжных арганізацый, што апошнім часам паўсталі ў Мінску «пад крылом» БРСМ, плануецца стварыць асобны цэнтр. Называцца ён будзе «маладзёжным» і «крэатыўным» і будзе запоўнены шматлікімі праўрадавымі маладзёжнымі арганізацыямі. Акрамя таго, тут плануецца размясціць першы ў Беларусі дзяржаўны маладзёжны хостэл, фітнес-клуб, кавярню, бізнес-інкубатар, а таксама адкрыць крызісны пакой для падлеткаў.
Аб жаданні адкрыць маладзёжны крэатыўны цэнтр заявіў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі кіраўнік аддзела па справах моладзі Аляксей Півавараў.
Плануецца, што ў гэтым «культурна-забаўляльным» аб’екце размесцяцца гарадскія цэнтры валанцёрскага руху, маладзёжнага парламентарызму, навуковай творчасці, гарадскі штаб студэнцкіх атрадаў. Апошняя арганізацыя непасрэдна кіруецца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. БРСМ не хавае свайго дачынення і да астатніх.
Гэтак, у цэнтры знойдуць месца для нядаўна створанай пры падтрымцы БРСМ студэнцкай рады Мінска і офіса малавядомай арганізацыі «Мінская змена» (удзельнікі апошняй распрацоўваюць для кіраўніцтва горада свае варыянты ягонага развіцця). Сяброў студэнцкай рады Мінску ўзімку выбіралі з удзелам БРСМ.
Нягледзячы на тое, што крыніцы фінансавання новага цэнтра БРСМ пакуль не вядомыя, мэр Мінска Мікалай Ладуцька загадаў адкрыць аб’ект ужо ў 2012 годзе.